род птушак сям. сяўцовых падатр. кулікоў. 3 віды: тулес, уласна С.з. (P. apricaria) і С. буракрылы (P. dominica). Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. Гняздуюцца на балотах, у далінах рэк, азёрных катлавінах. С. буракрылы зімуе ў паўд.ч.Паўд. Амерыкі. На Беларусі 2 віды: С.з. і тулес. Рэдкае гнездаванне С.з. адзначана ў паўн.ч. рэспублікі; занесены ў Чырв. кнігу. Пачатак асенняга пралёту птушак супадае з сяўбой азімых (адсюль бел. назва роду).
Даўж. да 30 см, маса да 220 г. Крылы вострыя, хвост невял., прамы або крыху закруглены. Кормяцца дробнымі беспазваночнымі, насеннем і ягадамі раслін. Адкладваюць да 4 яец.